Свежы нумар
Інструкцыя па выжыванні ад Наталлі Гарачай
Публічнае аблічча, альбо Дзесяць прыкмет якаснай персаналкі
Мастацтва стварэння публічных выстаў спасцігаць трэба не менш уважліва і аддана, чым працэс стварэння самога мастацтва. Любы паказ работ — гэта значны крок на шляху кар’еры майстра. Гэта галоўная падзея перыяду, гэта ўзняцце сцяга, гэта момант старту для будучых магчымасцей. Выстава можа доўжыцца ўсяго некалькі гадзін, але за такі кароткі час усё, што вы калі-небудзь рабілі і над чым працавалі, засяроджваецца ў адной з’яве, і важна, каб гэтая з’ява не стала правалам толькі праз тое, што вы не ўлічылі некалькі пунктаў, скрозь якія праглядае якасная, а значыць паспяховая персанальная выстава.
Далей
Харэаграфія
Новая пастаноўка Кіліяна ў Вялікім тэатры оперы і балета
Пачуццёвасць і эротыка
Прэм’ера спектакля Іржы Кіліяна «Маленькая смерць» («Le Petit Mort») на музыку Вольфганга Амадэя Моцарта — другая пасля «Шасці танцаў» пастаноўка з кіліянаўскай постмадэрнісцкай харэаграфіяй у беларускім Вялікім тэатры. Другі раз з нашымі танцоўшчыкамі працавала нідэрландская балетмайстарка Шырлі Эсебум — асістэнтка класіка сучаснага танцавальнага мастацтва.
Далей
Кацярына Алейнік
Летуценніца і рэалістка
Калі гэтая маладая артыстка толькі распачынала прафесійную кар’еру, не думалася, што яна здолее так разгарнуцца. Хоць былі і перамогі на міжнародных конкурсах, і вядучыя партыі ў студэнцкіх спектаклях. Ды хапае выпадкаў, калі раннія трыумфы застаюцца самым значным момантам у біяграфіі. Т
Далей
Музыка
Мастацтва чытaння Шэкспіра
«Макбет» Джузэпэ Вердзі
Сёлета — 400 гадоў са смерці Шэкспіра: афішу Опернага чакана і заканамерна ўпрыгожыла прэм’ера спектакля «Макбет».
Далей
Музычныя і музейныя згадкі Барселоны
Cімвалы Kаталоніі
Можна верыць або не верыць у тэорыю перасялення душ. Але шмат гадоў мяне не пакідае адчуванне, што ў адным з мінулых жыццяў я насамрэч нарадзілася ў Іспаніі. Там жыла, магчыма, выступала ў вандроўнай трупе, дзе танцавалі фламенка. Чаму?
Далей
Тэатр
Звярнуцца і вярнуцца да сябе
Міжнародны тэатральны форум «М.арт.кантакт»
Сёлетні, адзінаццаты па ліку маладзёжны форум «М.арт.кантакт» быў вельмі яркім, адметным і нават выклікаў спрэчкі, у якіх, між іншым, прагучала: найважна, што перадусім тэатр збірае сваю праграму для жыхароў Магілёва, падымаючы ўласны і гарадскі прэстыж.
Далей
Каментарыі (4)
Тэкст класіка дачуць абавязкова
«Дзікае паляванне караля Стаха» паводле Уладзіміра Караткевіча ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача
«Дзікае паляванне...» забрала ад нас Віктара Цімафеева — увасоблены на адбудаванай і цудоўна абсталяванай сцэне спектакль стаў для мастака апошнім.
Далей
Дама без сабачкі
«Дзікага палявання караля Стаха» ў Тэатры юнага гледача
Інтэрпрэтаваць і ставіць вядомыя класічныя творы заўсёды складана, бо ўсё ведаюць, як гэта трэба рабіць, і абавязкова параўноўваюць з літаратурнай першакрыніцай (прадказальна паказваючы на тое, што «кніга — лепш») і з іншымі інтэрпрэтацыямі.
Далей
У «Цэнтры» падзей
Фестываль айчынных эксперыментальных тэатраў
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў зладзіў фестываль эксперыментальных тэатраў, які адлюстраваў і назву ўстановы, і яе стрыжнявое прызначэнне найноўшага арту, і намаганне зрабіць платформу для абмену досведам і дзейснай падтрымкі творцаў.
Далей
Крытыкі.
Рэальнае багацце краіны
Тэатразнаўства і тэатральная крытыка — сфера дужа спецыфічная. Нароўні з інтэлектуальным захапленнем можна пачуць пра яе незапатрабаванасць, выраджэнне, асуджанасць альбо аддаленасць ад існых патрэб грамадства і дзяржавы. Пра месца, ролю і асаблівасці працы тэатразнаўцы і тэатральнага крытыка разважае заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Рычард Смольскі.
Далей
Візуальныя мастацтвы
Камунікацыя і проціпастаўленне
«Art in process. Група “МЕМ” і сябры» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
Міжнародны праект «Art in process» (куратары Наталля Шаранговіч і Хайнц Каспер) скіраваны на пошук агульных інтарэсаў, на даследаванне спосабаў і магчымасці ўзаемадзеяння куратараў, мастакоў, мастацтвазнаўцаў беларускага і заходнееўрапейскага мастацтваў.
Далей
Паралельны свет у кантэксце рэчаіснасці
Выстава Анатоля Концуба ў галерэі «Мастацтва»
Існуе меркаванне, нібыта найноўшае мастацтва можа квітнець толькі ў мегаполісах, дзе высокая канцэнтрацыя культурнага, інтэлектуальнага і вытворчага патэнцыялаў. Дзе прагная да відовішчаў публіка стварае попыт на крэатыў і прастору для рэалізацыі амбіцыйных праектаў. Дзе канкурэнцыя вымагае чалавека творчай прафесіі ўвесь час быць у форме, сачыць за зменлівай модай, перспектыўнымі тэндэнцыямі, зрэшты — за кан’юнктурай рынку.
Далей
Адукацыя
Пачатковая, сярэдняя, вышэйшая: не спыняйцеся!
Мастацтва ляжыць у падмурку развіцця асобы, яно — неад’емная частка фізічнага і псіхалагічнага выспявання, сродак адаптацыі ў соцыуме. Нездарма ж дзеці пастаянна малююць — аднак жа толькі да пэўнага часу.
Далей
Віктар Копач
Ідэі для вандровак
Прысутнасць Віктара Копача ў беларускай арт-прасторы фіксуецца больш у якасці фотарэпартажаў, чым рэальных аб’ектаў.
Далей
Архітэктура
Заха Хадзід у беларускай прасторы
Рэквіем па...
Свет смуткуе: яго пакінула адна з вядучых архітэктарак сучаснасці — Заха Хадзід. Першая жанчына-ўладальніца «Нобеля ў архітэктуры» — Прыцкераўскай прэміі, у камплекце з мноствам іншых прэстыжных прэмій і ўзнагарод, заснавальніца ўласнага бюро «Zaha Hadid Architects», якое пабудавала дзясяткі футурыстычных аб’ектаў па ўсёй зямной кулі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |