Свежы нумар
Агляды/рэцэнзіі
У сінтэзе гуку і выявы
Праекты «Беларускай музычнай восені»
Паслядоўна і мэтанакіравана Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча будуе беларускі рэпертуар. «Прасоўвае» самае яркае ў творчасці сучасных кампазітараў. Згадваюцца ажыццёўленыя сумесныя праекты з Ларысай Сімаковіч: у адных яна ўдзельнічала як кампазітар, у іншых — як рэжысёр. Не забываюцца і выступленні з аркестрам нашых лепшых цымбалістаў, прэзентаваныя ў праекце «Беларусы свету».
Далей
Туманнасць Паліяны
Адноўлены спектакль у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача
Ці не кожны тэатральны сезон вызначаецца нейкай значнай пастаноўкай; па-за сумневам, што 2003 год у Мінску праходзіў пад знакам тюгаўскай «Паліяны», апошняга твору слыннага рэжысёра Андрэя Андросіка, які ачольваў тагачасны ТЮГ.
Далей
Маналог імкне да дыялогу
Першы фестываль айчыннага форум-тэатра
Фэст быў зладжаны БМГА «Новыя абліччы» і «БАСС» (Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання) сумесна з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў.
Далей
Графіка ў прасторы
IFMC — 2015
Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску адбыўся ўжо ў 28 раз. Гэта сур’ёзны шлях асэнсавання таго, чым ёсць танцавальнае майстэрства сёння, як змяняецца беларускае пластычнае мысленне, якія сэнсы нясе і як адпавядае найноўшаму мастацкаму светапогляду.
Далей
Арт як капітал
Павільён беларускіх мастакоў у «Гран Пале» ў Парыжы
Арганізаваць выставу ў «Гран Пале» — мара любога мастака! Гэта амаль тое ж, што патрапіць наўпрост у музей, стаць часткай гісторыі.
Далей
Каментарыі (2)
Патэрн актуальнасці
Фестываль «KaunasPhoto»
Каўнас мае цудоўную загадку: правінцыйны горад зусім не здаецца правінцыйным.
Далей
Майстар-клас
Канстанцін Яськоў.
Незалежны ад фармату
Ён — кампазітар і дырыжор. Выпускнік Беларускай акадэміі музыкі, удзельнік стыпендыяльнай праграмы «Gaude Polonia» (стажыроўка ў прафесара Аляксандра Ласоня ў Акадэміі музыкі імя Караля Шыманоўскага ў Катавіцах). Ініцыятар і арганізатар Міжнароднага фестывалю сучаснай музыкі «Дыялогі» (Мінск), сябар Беларускага саюза кампазітараў, старшыня выканаўча-каардынацыйнай рады Асацыяцыі маладых беларускіх кампазітараў, выкладчык нашай Акадэміі музыкі і Універсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
Партфоліа
Май Данцыг
Колер і моц
Свой 85-ты год жыцця Май Вольфовіч адзначыў па-каралеўску — маштабнай выставай у Нацыянальным мастацкім музеі, дзе творамі жывапісу і графікі заняў увесь першы паверх і галерэю другога.
Далей
Мікалай Залозны
Няправільнае і правільнае
Грэкі называлі свабоду словам autonomos —аўтаномія. А Платон адзначаў: «Свабоднае ўсё, што развіваецца паводле ўласных законаў». Прыкласці намаганні, каб заквітнець, — вось у чым свабода расліны, пачынаючы з пупышкі, тлумачыў ён. А для чалавека вольнасць — гэта разрыў з залежнасцю: спачатку педагагічнай, пасля палітычнай.
Далей
Тэма
ХХІІ Мінскі міжнародны кінафестываль
22 — сталы ўзрост для фестывалю. Але наш кiнафорум усё яшчэ шукае свой твар, свой стыль. Шмат у чым гэтая «маладосць» абумоўлена з’яўленнем у камандзе фэсту некалькi гадоў таму маладога i вельмi амбiтнага кiназнаўца Iгара Сукманава, якi заняў пасаду праграмнага дырэктара. Менавiта праграма штогод збiрае найвышэйшыя адзнакi: яна стала больш кiнаманскай, больш сучаснай i трэндавай. Падчас «Лiстапада» ў Мiнску сапраўды можна адчуць жывы пульс кiно.
Далей
ХХІІ Мінскі міжнародны кінафестываль
«Маладосць на маршы»: асалода для вачэй і дыхання
Праграма «Маладосць на маршы» — гэта 12 конкурсных карцін, журы пад кіраўніцтвам Крысціны Веласка (Мексіка) і кінатэатр «Цэнтральны», дзе ў 12.00 і 14.30 нас чакалі фірмовыя каментары ды зычэнні «асалоды для вачэй» ад Ігара Сукманава.
Далей
ХХІІ Мінскі міжнародны кінафестываль
Эпоха, жыццё, падзея
Праглядаючы спіс фільмаў мінулага «Лістапада», міжволі прыходзіш да высновы: пры ўсім багацці і разнастайнасці ігравой часткі Мінскага міжнароднага кінафестывалю, дакументальная сёлета атрымалася значна мацнейшай.
Далей
ІІ Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі
Паводле прэзідэнта Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў Валерыя Шадрына, яшчэ ў 1990-я Саюз тэатральных дзеячаў Расіі рупіўся пра тое, каб тэатральная моладзь, нягледзячы на дзяржаўныя межы, гуртавалася і дабірала прафесійнага досведу.
Далей
Сучасная беларуская харэаграфія
Ідэальнае цела — жывое цела
У 2006 годзе два беларускія пастаноўшчыкі Дзмітрый Залескі і Вольга Скварцова стварылі тэатр сучаснай харэаграфіі «D.O.Z.SK.I». Гэта быў, бадай, самы паспяховы праект у айчынным contemporary dance. Дасягненнямі калектыву можна лічыць перамогу на Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, выступленні на сцэне маскоўскага Вялікага тэатра і варшаўскай Нацыянальнай оперы. Сёння Дзмітрый і Вольга працуюць паасобку, а група перастала існаваць. Што адбываецца ў іх творчым жыцці і ў якім напрамку рухаецца кожны — пра гэта ды іншае гутаркі з харэографамі.
Далей
Сучасная беларуская харэаграфія
Танцавальны дызайн Дзмітрыя Залескага
У 2006 годзе два беларускія пастаноўшчыкі Дзмітрый Залескі і Вольга Скварцова стварылі тэатр сучаснай харэаграфіі «D.O.Z.SK.I». Гэта быў, бадай, самы паспяховы праект у айчынным contemporary dance. Дасягненнямі калектыву можна лічыць перамогу на Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, выступленні на сцэне маскоўскага Вялікага тэатра і варшаўскай Нацыянальнай оперы. Сёння Дзмітрый і Вольга працуюць паасобку, а група перастала існаваць. Што адбываецца ў іх творчым жыцці і ў якім напрамку рухаецца кожны — пра гэта ды іншае гутаркі з харэографамі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |