“М.@rt.кантакт-2013”: што Гамлет думае пра нас?

№ 13 (1087) 30.03.2013 - 06.04.2013 г

Вынікі Міжнароднага маладзёжнага форуму “М.@rt.кантакт-2013”.

Маладзёжнае рашэнне:

“Самы прыгожы спектакль” — “Жанчыны Гойі”, Тэатр пантамімы і пластыкі “Атэлье” (Санкт-Пецярбург, Расія);

“Лепшы акцёрскі ансамбль” — “Рамэа і Джульета” У.Шэкспіра, Дзяржаўны драматычны тэатр “На Ліцейным” (Санкт-Пецярбург, Расія);

“Шокавая тэрапія” — “Пахаванне Кармэн”, Тэатр “Бюро падарожжаў” (Познань, Польшча);

“За цвярозы погляд на мастацтва” — “Гранёнка” Э.Сянькова, Рыжскі тэатр рускай драмы (Рыга, Латвія);

“Мастацтва ў мастацтве” — “Палёт над горадам” А.Аслібекян, Ерэванскі дзяржаўны тэатр лялек імя А.Туманяна (Ерэван, Арменія);

“Лепшы спектакль” — “Гамлет” У.Шэкспіра, Магілёўскі абласны тэатр лялек (Магілёў, Беларусь).

Прафесійнае журы:

спецыяльны дыплом “За захаванне традыцый рускага рэпертуарнага тэатра” — “Наш гарадок” Т.Уайлдара, Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Т.Шаўчэнкі (Чарнігаў, Украіна);

спецыяльны дыплом “За яркі дэбют” — Кацярына Ергулевіч за ролю Екацярыны ў спектаклі “Блазан Балакіраў, або Прыдворная камедыя” Р.Горына, Магілёўскі абласны драматычны тэатр (Магілёў, Беларусь);

“За арыгінальнасць сцэнічнага мыслення” — Нарынэ Грыгаран за спектакль “Палёт над горадам” А.Аслібекян, Ерэванскі дзяржаўны тэатр лялек імя А.Туманяна (Ерэван, Арменія);

“Лепшая рэжысёрская работа” — Галіна Жданава за спектакль “Рамэа і Джульета” У.Шэкспіра, Дзяржаўны драматычны тэатр “На Ліцейным” (Санкт-Пецярбург, Расія);

“Лепшая маладая актрыса” — Кацярына Зорына за ролю Гелены ў спектаклі “Варшаўская мелодыя” Л.Зорына, Дзяржаўны драматычны тэатр “Прытулак Камедыянта” (Санкт-Пецярбург, Расія);

“Лепшы малады акцёр” — Анатоль Бараннік за ролю Холдэна ў спектаклі “Над прорваю ў жыце” Д.Сэлінджара, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (Брэст, Беларусь);

“Гран-пры форуму” — “Гамлет” У.Шэкспіра, Магілёўскі абласны тэатр лялек (Магілёў, Беларусь).

Пра тэндэнцыі сёлетняга форуму на стар. 7 піша наш спецыяльны карэспандэнт на фестывалі, тэатральны крытык Таццяна Команава.