Свежы нумар
Мастыхін
Гаючае ўздзеянне мастацтва
Сёлета Гомельскі абласны шпіталь інвалідаў вайны адзначае юбілей. За 70 гадоў сваёй гісторыі з невялікага эвакуацыйнага шпіталя ён ператварыўся ў адну з найлепшых
медыцынскіх устаноў былога Савецкага Саюза, а цяпер — Рэспублікі Беларусь. Тут сфар-
міраваўся высокапрафесійны калектыў, ужываецца сучаснае абсталяванне, створаны
добрыя магчымасці для лячэння і побытавыя ўмовы. За ўсю гісторыю шпіталя тут аздаравіла-
ся звыш чвэрці мільёна чалавек.
Далей
“Другая” — не апошняя
“Другая” — пад такой назвай у галерэі “Акадэмія” напрыканцы жніўня — у пачатку
верасня працавала сумесная выстаўка мастакоў Алега Ладзісава і Уладзіміра Макаркова. Іх першы сумесны праект адбыўся ў Музеі гісторыі беларускага кіно ў 2006-м.
Цягам пяці гадоў мастакі заставаліся вернымі сваім творчым прынцыпам: абстрактнаму жы-
вапісу і мастацтву інсталяцыі.
Далей
“Раскрыць “...свет” праз адзін партрэт…”
У Музеі сучаснага беларускага мастацтва працуе персанальная выстаўка жывапісца Сяргея Рымашэўскага пад назвай “Паралельны свет”.
Далей
"К" інфармуе
Горад Аляксандра Станюты
“Што не напісана, таго не было”, — казалі старажытныя. Адзін з тых, хто іх пачуў, быў
Аляксандр Станюта.
Далей
“Арткінаплакат”
Сучасным мастакам-дызайнерам выпаў шанц наноў прыдумаць плака да лепшых класічных стужак беларускага кінамастацтва.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Калі адступаюць нягоды
Першы Гарадскі Фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі пры-
свечаны 944-й гадавіне заснавання беларускай сталіцы. Ён будзе ладзіцца штогод у Дзень горада.
Далей
На “Анімаёўцы-2011” перамог “Кінематограф”
Стужка польскага аніматара Томека Багінскага “Кінематограф” стала ўладальніцай Гран-пры XIV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, што завяршыўся на гэтым тыдні ў Магілёве. Міжнароднае журы форуму на чале з Марэкам Ходачынскім адзначыла высокі мастацкі ўзровень фільма і амаль аднагалосна вынесла рашэнне аддаць першае месца зробленай у фармаце ЗD драматычнай гісторыі аб вынаходніцтве кінематографа.
Далей
У фокусе “Лістапада” — “Панарама...”
Праграма “Панарама польскіх стужак” абяцае стаць адной з цэнтральных падзей
Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, які пройдзе з 5 па 12 лістапада.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Гучаў з балкона паланэз...
9 верасня ў аграгарадку “Жылічы” Кіраўскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё першай чаргі рэстаўрацыі і ўзнаўлення мясцовага палацава-паркавага ансамбля.
Далей
У прасторы “чалавечых арыенціраў”...
12 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэс-канферэнцыя ў рамках Рэспубліканскай выстаўкі манументальнага мастацтва.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Летуценны вобраз Шагала
Новым адметным экспанатам папоўніўся Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, да святкавання 125 годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага мастака Марка Шагала, што будзе шырока адзначацца праз колькі месяцаў, музей атрымаў у падарунак ад генеральнага партнёра скульптуру аўтарства Святланы Гарбуновай “Мастак і горад. Марк Шагал”.
Далей
Соцыум
НЕЭФЕКТЫЎНАСЦЬ “СТРАУСІНАЙ” ПАЗІЦЫІ, або Рэцэпт ад пракурора
Час кранальнай лірыкі ў справе аховы гісторыка-культурай спадчыны незваротна мі-
нуў. Прыспела пара для канкрэтных спраў. На такую думку міжволі натхняюць сумес-
ныя захады Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры на-
шай краіны ў справе кантролю за выкананнем заканадаўства ў гэтай галіне. Не так да-
ўно супольныя высілкі дзвюх арганізацый займелі належны юрыдычны базіс.
22 ліпеня гэтага года міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка і генераль-
ны пракурор краіны Рыгор Васілевіч падпісалі сумесную пастанову “Аб узаемадзе-
янні органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь і органаў сістэмы Міністэрства культу-
ры Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны”.
Цікавасць Генеральнай пракуратуры да гэтай праблематыкі — зусім невыпадковая.
Бо ахова гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца не “выключнай прэрагатывай”
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, але папраўдзе агульнанацыянальным па-
чынам. Без сумневу, працы на гэтай ніве хопіць для самых розных інстытуцый і фі-
зічных асоб. І толькі кансалідацыя высілкаў здатная прынесці той рэальна адчуваль-
ны плён, які чакаюць ад дадзенай сферы простыя грамадзяне.
— Звярніце ўвагу на такую акалічнасць, — кажа начальнік аддзела па наглядзе за вы-
кананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генпракуратуры Рэспублікі Бе-
ларусь Рыгор Шостак. — Закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны быў прыня-
ты амаль адразу па ўзнікненні на карце свету незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Бе-
ларусь. І такое супадзенне — зусім не выпадковае. Гісторыка-культурная спадчына —
гэта той падмурак, на якім мацуецца наш суверэнітэт. І калі да мяне прыязджае па-
важны замежны госць, што хоча пазнаёміцца з нашай краінай, я з гонарам дэман-
струю яму менавіта сведкаў нашай даўніны.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Камертон
Здыміце маскі, спадары!
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — “Севільскі цырульнік” Дж.Расіні. Новы, прэм’ерны! Меркаванні публікі падзяліліся: хтосьці прымае спектакль на ўра, іншыя, з такой жа безапеляцыйнасцю, — адмаўляюць. Чаму ж такая палярнасць поглядаў?
Далей
Намаляваць Малера ў стылі ракако
Адкрыццё сезона заўсёды ўтрымлівае ў сабе нейкі “шыфр”, схаваную праграму ўсяго далейшага разгортвання філарманічных падзей цягам года. Сёлета Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны, сусветна знакамітым маэстра Аляксандрам Анісімавым узяў асабліва шматабяцальны старт: у 2012-м славута-
му калектыву споўніцца 85.
Далей
вяртанне імёнаў
“Сціплы і каласальны” жывапісец з Жалудка
...Але да першага з’яўлення Паўла Крэменя ў гарадку Серэ было цяжкае, турботнае і, у той жа час, вясёлае жыццё на Манмартры, у Данцыгскім тупіку— у знакамітым інтэрна-
цыянальным інтэрнаце-“мурашніку” — “La Ruche” (“Вулей”). Пра гэты “Вулей”, дзе пачыналі сваё бліскучае ўзыходжанне на Алімп многія будучыя “зоркі” сусветнага выяўленчага мастацтва, у розных краінах з’явіліся дзясяткі кніг, манаграфій, мастацтвазнаўчых даследаванняў і артыкулаў, у якіх праўда і выдумка, міф і рэальнасць. дакумент і фан-
тазія, а таксама версіі рознага калібру, часам самыя неверагодныя, мірна, быццам бы ў абдымку, ідуць у адной шарэнзе. І сёння, кажучы пра Парыжскую школу, пра лёсы яе мас-
такоў, проста немагчыма аддзяліць зярняты ад пустазелля.
Прыкладна такая “доля” выпала і такому феномену сусветнай культуры, як Віцебская мастацкая школа.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Гістарыёграф
Юбілей прывілеі
10 верасня Навагрудак святкаваў 500-годдзе атрымання горадам Магдэбургскага права. Першая сталіца ВКЛ ветлiва сустракала гасцей, цешачы вока чысцінёй і прыгажосцю.
Далей
Падарожжа на колах часу
Такому простаму і немудрагелістаму прадмету, як кола, амаль столькі ж гадоў, колькі і чалавецтву. Але нават у век электронных ды тэхнічных навінак знайсці яму больш дасканалую замену немагчыма. Кола з’яўляецца сімвалам безупыннага руху і развіцця.
Далей
Знайсці “душу” палаца
Сёння робіцца вельмі шмат для захавання айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны не толь-
кі з боку дзяржавы, але і з боку неабыякавых да беларускай культуры людзей.
Далей
Суботнія сустрэчы
закон крэатыву: фармат абнаўлення
хроніка-рэтра-эксклюзіў
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |