Свежы нумар
У нумар!
Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Прыпяцкае Палессе стане сапраўднай перлінай Беларусі”
Палессе — гэта край, пра які немагчыма не сказаць: зямля казачнай прыгажосці. Уладзімір Караткевіч некалі запісаў у сваіх дзённіках: “Палессе нельга разгадаць”. І сапраўды, як разгадаеш блакіт нябёсаў, што пераліваецца тут у ранішніх водблісках залатога сонца, лясы, якія шумяць са спеўным прыгукам ветру, срэбра прыпяцкіх вод, што нясуць магутнасць і сілу самога жыцця?.. І ўся самабытнасць зямлі палескай нібыта ўвасобілася ў непаўторнай культуры — слове, песні, фарбах — Палесся… Зямлю гэтую ў ваеннае ліхалецце Вялікай Айчыннай мужна вызвалялі ў 1943-м — 1944-м і тыя, хто сёння стаў славай Беларусі культурнай у свеце. Народны мастак краіны Леанід Шчамялёў быў паранены непадалёк ад хойніцкіх мясцін пры фарсіраванні Прыпяці… У ліпені ж за цыкл работ “Палітра майго часу” творца атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі Прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.
Далей
Што заўжды пад рукой у старшыні?
На пытанні “К” адказвае старшыня Хойніцкага райвыканкама Аляксандр Бічан
Адразу за ўязным знакам, што вітае вас на шляху ў Хойніцкі раён, у вочы кідаюцца аўтобусныя прыпынкі-паветкі, размаляваныя ўпэўненай рукой майстра, які ведае толк у кампазіцыі і колеравай выразнасці. На першым прыпынку — выява Івана Мележа. На наступных бетонных “палотнах” — партрэты Якуба Коласа, Янкі Купалы… Нават у гэтым прыдарожным антуражы дакладна прасочвалася сістэмна-крэатыўная планавасць, з якой горад і раён рыхтаваўся да Дня беларускага пісьменства. Ды ці толькі планавасць? У чарговы раз Хойніччына засведчыла, што на гэтай слаўнай зямлі не забыліся на мову, культуру, слынных сваіх землякоў, на ўсё тое, што спрадвек рабіла гонар Беларусі…
Далей
Мастыхін
Слова аб “...крылах”. Пралог
Гэтая паласа з’яўляецца своеасаблівым пралогам да Рэспубліканскай выстаўкі жывапісу, скульптуры, графікі, габелена, керамікі і мастацкага шкла “Зямля пад белымі крыламі”. Калі нумар ужо быў здадзены ў друк, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыста “стартавала” экспазіцыя... Вядома, у наступных нумарах “К” мы распавядзём аб творчасці класікаў і іх таленавітых вучняў. А іхнія работы ўпрыгожылі залы першага паверха, фае і галерэю музея. У асноўным, створаны яны цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў — перыяду існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Вядома, выстаўку гэтую немагчыма ўявіць па-за гордым сцвярджэннем “Беларусь — гэта мы!”, якое дало назву маштабнай Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі.
Далей
"К" інфармуе
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХІІІ Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.
Кіраўнік беларускай дзяржавы назваў сімвалічным, што гэты прадстаўнічы кніжны форум адкрываецца 1 верасня, калі ў многіх краінах адзначаецца Дзень ведаў.
Далей
“Краіна маёй будучыні”
Дзень ведаў запомніўся сёлета не толькі школьнікам і студэнтам навучальных устаноў Беларусі, але і беларускіх школ у замежжы. Яшчэ напрыканцы жніўня па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сталіцу Латвіі прыбыла аўтакалона, якая даставіла абсталяванне, тэхніку, вучэбна-метадычную літаратуру для Рыжскай беларускай школы. А непасрэдна 1 верасня Беларускай школе імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе дыпмісіяй нашай краіны на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндыі Уладзімірам Дражыным былі перададзены абсталяванне і кнігі. Таксама кожны вучань школы атрымаў асабісты падарунак ад Кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Далей
Узнагароды кніжнага года
“Кніжны” год для выдавецтва “Мастацкая літаратура” стаў даволі плённым на ўзнагароды. Адна толькі кніга “Ніколі не забудзем” узяла Гран-пры на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі-2010” і дыплом І ступені ў намінацыі “Перамога” на Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі” дзяржаў — удзельніц СНД.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Што вучаць з задавальненнем?
Асабліва шмат навінак ад выдавецтва “Вышэйшая школа” — на паліцах з падручнікамі па замежных мовах.
Далей
Пра Беларусь і не толькі
Аўтар кнігі “Помнікі сусветнай спадчыны” Уладзімір Кісель будзе ўдзельнічаць у яе прэзентацыі на Дні пісьменства.
Далей
З Полацка — пачатак
Новым праектам выдавецтва “Пачатковая школа” стала навукова-папулярная серыя “Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
З пункта погляду “…Навукі”
Шмат цікавых і рознабаковых выданняў апошнім часам пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука”.
Далей
Энцыклапедыі для ўсіх
Акрамя кнігі “Радзівілы. Альбом партрэтаў”, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” імя П.Броўкі на Дні пісьменства ў Хойніках прадставіць гасцям свята фотаальбом “Беларускі сучасны жывапіс. XXI стагоддзе”, дзе змяшчаюцца творы знакавых мастакоў апошняга часу.
Далей
Дзецям і дарослым
“Слоўнік сучаснай беларускай мовы” з улікам новых правілаў арфаграфіі прэзентуе на Дні пісьменства выдавецтва “Народная асвета”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Каляровыя цуды
“Вынікі працы ўсёй выдавецкай індустрыі Беларусі, самыя цікавыя айчынныя кнігі можна ўбачыць на Дні пісьменства. Мы атрымліваем узнагароды, знаёмімся з дасягненнямі адно аднаго, абмяркоўваем планы на будучыню з калегамі”, — такія ўражанні ад свята выказаў начальнік аддзела маркетынгу Мінскай фабрыкі каляровага друку Валерый Пілеўскі.
Далей
Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!
Дзень беларускага пісьменства -- традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання і развіцця багатай культурнай спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.
Далей
вяртанне імёнаў
“Мітусяцца фарбы, ажно слепяць вочы...”
Міхась Філіповіч, герой гэтага артыкула, вядомы не толькі як яркі жывапісец. Яго запамінальныя ілюстрацыі аздобілі не адну кнігу беларускіх пісьменнікаў. І менавіта ў гэтых выданнях, аформленых Філіповічам, яны атрымалі статус класікі нацыянальнага мастацкага слова.
Як жа склаўся лёс творцы ў 1920 — 1940-х?
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
Вежа і экзоты
Пра вёску Барысаўшчына, якая вядомая ў Беларусі знаходкамі найстаражытнай металічнай прылады (меднае долата сярэдзіны III тыс. да н. э.) і шматлікіх каменных баявых сякер, энцыклапедыя “Гарады і вёскі Беларусі” паведамляе, нібыта ўпершыню яна была згадана ў пісьмовых крыніцах пад 1567 годам. Але тут мы маем справу з відавочнай блытанінай, бо практычна тыя ж самыя звесткі аўтары прыводзяць і ў дачыненні да вёскі Барыскавічы на Мазыршчыне. Але, у адрозненне ад апошняй, наша Барысаўшчына не пазначана на карце аднаго з найбольш дасведчаных у Беларусі знаўцаў крыніц XVI ст. — М.Ф. Спірыдонава.
Далей
Наш эксклюзіў
ART-блог: беларускае мастацтва
Характар Прыпяці
У багатых сховішчах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь ёсць асобная калекцыя, прысвечаная фотамастацтву нашага краю. Рыхтуючы нумар, прысвечаны Хойніччыне, а калі шырэй — Палессю і палешукам, “Культура” пры дапамозе загадчыка аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц НГМ Надзеі Саўчанка падрыхтавала падборку здымкаў, якія праз тыпажы і краявіды выяўляюць загадкавы і непаўторны “характар палескага краю”.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
У кантэксце свята
Тэхналогіі лексікону
Сёлета з’явілася добрая нагода згадаць, што пісьменства і правапіс — словы аднакарэнныя. Акурат напярэдадні Свята нацыянальнага слова, 1 верасня набыў сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які хтосьці неабачліва называе “зменай правапісу” або нават “моўнай рэформай”.
Далей
Нязгаснай лампады цяпло
Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй ладзіцца семнаццаты раз.
Далей
Пісьменніцкі “Купідон”
5 верасня ў Хойніках адбудзецца ўрачыстае ўручэнне прэмій пераможцам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2009 года”. Дыпломы і галоўны прыз — “Залатыя Купідоны” будзе ўручаць старшыня журы конкурсу, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Лапцёнак.
Далей
Віртуальны Музей Мележа
Ужо даволі працяглы перыяд у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.Леніна праводзіцца праца па стварэнні віртуальных музеяў пісьменнікаў — ураджэнцаў гэтага рэгіёна Беларусі. На віртуальнай старонцы ўстановы культуры з’явілася асобная спасылка на сайт, прысвечаны Івану Мележу.
Далей
Якія яны, унукі Васіля і Ганны?
Гэтымі днямі ў Хойніках сціх будаўнічарамонтны бум і завіраваў творчы дух прыемнага перадсвяточнага ажыятажу. На вуліцах і пляцах палескага гарадка рэй цяпер вядуць не будаўнікі, а рэжысёры з артыстамі: завяршаюцца апошнія рэпетыцыі рэспубліканскага свята.
Далей
Сродкамі мастацтва
Аркестр у горадзе дзяцінства
Для народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла ФІНБЕРГА Гомельскае Палессе — не проста край, дзе ён нарадзіўся. А Дзень беларускага пісьменства — не проста свята, што вандруе па нашых малых гарадах. Сярод бязмежнага акіяна музыкі, сыгранай Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра, асаблівае месца займаюць 27 праграм, якія можна лічыць гэткімі песенна-паэтычнымі манаграфіямі, прысвечанымі творчасці класікаў беларускай літаратуры. Тут — Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Аркадзь Куляшоў… Не трэба забывацца і на тое, што Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, што праводзіцца з 1993 года, таксама быў ініцыяваны М.Фінбергам — як сродак папулярызацыі беларускай мовы праз песні, праз жывыя сустрэчы з айчыннымі паэтамі і кампазітарамі.
Далей
Ад сонца, або Загадка Цітовіча
Народны артыст СССР Генадзь Цітовіч, стагоддзе з дня нараджэння якога споўнілася нядаўна, — персаніфікаваны сімвал беларускай народнай песеннасціспеўнасці. А Цітовіч і Гомельшчына — тэма для асобнай размовы. Бо Палессе даўно стала сінонімам беларускай адметнасці.
Далей
Да роднай публікі
Ансамбль “Сябры” на чале з народным артыстам Беларусі Анатолем Ярмоленкам на Дні беларускага пісьменства ў Хойніках выступае з сольным канцэртам. Да таго ж, Анатоль Іванавіч выконвае партыю Князя ў новай рэдакцыі рок-оперы “Гусляр” Ігара Лучанка. Прэзентацыя гэтага твора мае быць адной з галоўных святочных падзей.
Далей
Аўдыёзапісы не гінуць
Сольны альбом Івана КІРЧУКА “Спадчына загінулых вёсак” утрымлівае народныя песні не толькі Гомельшчыны, але і іншых рэгіёнаў Беларусі, аднак сама назва яго сведчыць пра аднесенасць значнай часткі запісаў да гэтай вобласці.
Далей
Як “...Хроніка” стала серыялам?
Даследчыкамі нацыянальнага кінамастацтва даўно заўважана: лепшым матэрыялам для яго заўсёды служыла айчынная ж літаратура. Творчая спадчына народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа тут — не выключэнне. Сакавітая мова герояў яго кніг, магутны драматургічны патэнцыял знакамітага рамана-эпапеі неаднойчы станавіліся прадметам цікавасці з боку беларускіх кінематаграфістаў. Відавочную “серыяльнасць” твораў пісьменніка на поўную моц ацаніла тэлебачанне: “Палеская хроніка” прыходзіла да нас найперш у выглядзе кіно для малога экрана. Нягледзячы на тое, што ў ранейшыя часы тэлевізійнае кіно ў процілегласць кінастужкам лічылася справай не надта сур’ёзнай, аказалася, што менавіта тэлевізійная стылістыка лепшым чынам адлюстроўвае стыль Мележа.
Далей
На падмостках і ў прамым эфіры
Культавая ў шасцідзесятыя гады інсцэніроўка рамана Мележа “Людзі на балоце” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з’явілася прыкладна праз год пасля таго, як Беларускае тэлебачанне стварыла трохсерыйны тэлеспектакль па “Палескай хроніцы”. У абедзвюх пастаноўках ролю Васіля Дзятліка сыграў тады яшчэ зусім малады акцёр-купалавец, а сёння— народны артыст Беларусі Генадзь ГАРБУК. — Генадзь Міхайлавіч, ці складана было праз такі кароткі час пасля выхаду тэлеспектакля зноў вярнуцца да гэтай ролі, ужо ў тэатры? І ці стаў “тэатральны” Васіль працягам “тэлевізійнага”?
Далей
Лірычная драма ў графіцы
Барыс Цітовіч, вядомы беларускі графік, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”, увайшоў у вялікае мастацтва праз два гады пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, калі ў 1973-м ён праілюстраваў першыя дзве кнігі “Палескай хронікі” Івана Мележа: “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”. Трэцяя кніга трылогіі — “Завеі, снежань” з васьміпалоснымі ілюстрацыямі і супервокладкай Б.Цітовіча выйшла ў 1978 годзе, калі пісьменніка ўжо не было ў жывых. Але, як мне вядома, да ілюстрацый аўтарства Цітовіча народны пісьменнік Беларусі ставіўся вельмі добра.
Далей
Тыпажы вачыма Турава
Аб здымках “па лескай стужкі” Вік тара Турава апа вёў спецыяльна для “К” яго са аўтар — кінаапе ратар і рэжысёр Дзмітрый ЗАЙЦАЎ:
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |