Свежы нумар
"К" інфармуе
Рыхтуючыся да кінакар’еры
Хто з нас не марыў здымацца ў кіно?..
Гэтыя маладыя людзі яшчэ толькі паступілі на першы курс Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “акцёр тэатра і кіно”, а ўжо патрапілі на імправізаваную “здымачную пляцоўку”, дзе ў прадчуванні “Лістапада” рэпеціруюць сваю будучую
Далей
Чырвоная дарожка
Уладзімір МАТВЕЙЧУК, міністр культуры Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Арганізацыйнага камітэта XV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”: “Такі ён, наш стратэгічны шлях да сэрца гледача”
Нягледзячы на свой “падлеткавы” век (як-ніяк, пятнаццаць гадоў), Мінскі міжнародны фестываль “Лістапад” даўно займеў сур’ёзнае і рэспектабельнае аблічча, трывала заняў пачэснае месца ў ліку найпрэстыжнейшых еўрапейскіх кінафорумаў. І захаваў пры гэтым уменне не старэць — наадварот: штогод фестываль прырастае новымі імпэтнымі задумамі і павялічвае сваю аўдыторыю. У чым сакрэт і квінтэсенцыя яго поспеху? Менавіта з гэтага пытання пачалася гутарка карэспандэнта “К” з намеснікам старшыні Аргкамітэта па правядзенні фестывалю “Лістапад”, міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімірам МАТВЕЙЧУКОМ.
Далей
Расціслаў ЯНКОЎСКІ, народны артыст СССР, старшыня Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”: “Радуе і натхняе!”
Нязменны старшыня кінафестывалю “Лістапад” Расціслаў ЯНКОЎСКІ сёлета разаб’е ўжо пятнаццатую па ліку запаветную талерку на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята. Якой бачыцца будучыня і сучаснасць “гадаванца” беларускай кінакультуры? Напярэдадні знакавай падзеі Расціслаў Іванавіч падзяліўся думкамі на гэты конт.
Далей
Васіль ЛАНАВОЙ, народны артыст СССР (Расія): “Толькі з класікай застаюцца ў гісторыі”
Васіль Сямёнавіч — у ліку тых асоб, да якіх немагчыма не ставіцца з піетэтам. “Самы галоўны афіцэр краіны”, кумір многіх пакаленняў... Дзякуючы ўвасобленым Васілём Сямёнавічам героям многія хлопчыкі пайшлі ў ваенныя, а колькі жанчын марылі, каб іх каханыя былі падобныя да ўлюбёных персанажаў — верных, доблесных, высакародных…
Далей
Святлана ДРУЖЫНІНА, народная артыстка Расіі: “Чалавецтва не можа без рамантыкі!“
Святлана ДРУЖЫНІНА пазалетась ужо ўзначальвала журы кінематаграфістаў мінскага кінафестывалю. Сёлета народная артыстка Расіі, акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтва, знакаміты рэжысёр і актрыса другі раз возьме на сябе пачэсны абавязак — кіраваць журы прафесіяналаў “Лістапада”.
Далей
Мінск сустракае!
Міхаіл ЦІЦЯНКОЎ, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта: “Да “Лістапада” рыхтуецца ўвесь горад”
У афіцыйнай назве фестывалю “Лістапад” прысутнічае слова “Мінскі”. І гэтая акалічнасць сведчыць не толькі пра яго геаграфію, якая, да таго ж, цяпер значна пашырылася. Той факт, што фестываль, па сутнасці, распачнецца з урачыстага прыёму гасцей у мінскай ратушы, які, згодна з традыцыяй, дасць мэр сталіцы Міхаіл Паўлаў, таксама даволі красамоўны. Мінскі гарвыканкам з’яўляецца адным з заснавальнікаў кінафоруму і бярэ на сябе значную частку выдаткаў па яго правядзенні — прычым не толькі фінансавых, але і арганізацыйных. Пра тое, што дае фестываль гораду і горад фестывалю, карэспандэнт “Культуры” гутарыў з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Міхаілам ЦІЦЯНКОВЫМ.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Рэгімантас АДАМАЙЦІС, народны артыст Літвы і СССР: “Роля Казановы — мне блізкая”
Рэгімантас Адамайціс мае шмат ганаровых званняў, ён — народны артыст СССР і Літвы, кавалер Ганаровага ордэна Гедэмінаса ІІІ ступені... Заўсёды, калі яго запрашаюць у Мінск на кінафестываль “Лістапад”, акцёр з задавальненнем наведвае наш кінафорум.
Далей
Івар КАЛНЫНЬШ, народны артыст Латвіі: “Артысты жывуць надзеяй!”
Нягледзячы на сваю занятасць, вядомы латвійскі акцёр Івар Калныньш знайшоў час, каб прыехаць у беларускую сталіцу на традыцыйны кінафестываль “Лістапад”.
Далей
Леанід МАЗГАВОЙ, заслужаны артыст Расіі: “Думай пра чалавека!”
У складзе міжнароднага журы “Лістапада” сёлета будуць і пераможцы фестывалю мінулых гадоў. Адзін з іх — лаўрэат прэміі за лепшую мужчынскую ролю ў 2001 годзе, расійскі акцёр Леанід МАЗГАВОЙ. Перад прыездам на “Лістапад” ён адказаў на некалькі пытанняў “К”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Аляксей КАЛЕСНІК, заслужаны артыст Украіны: “Рэцэпт добрага фільма: сюжэт і...”
Адным з членаў журы тэлепраграмы “Лістапада” сёлета будзе і заслужаны артыст Украіны Аляксей КАЛЕСНІК. Наш кінапрацэс яму знаёмы па здымках мастацкіх стужак на “Беларусьфільме”, у прыватнасці, па фільме “Дзяржаўная граніца”.
Далей
Арво ІХО, кінарэжысёр (Эстонія): “У Беларусь еду з праектамі”
Адзін з гасцей фестывалю — эстонскі кінарэжысёр, аператар, акцёр, мастак і прадзюсер Арво ІХО, фільм якога “Кружоўнік” будзе ўдзельнічаць у конкурснай праграме мастацкіх стужак.
Далей
Семантыка экрана
Каб глядач чакаў “сваіх”...
Буйны міжнародны фестываль — гэта ўсяго толькі бліскуча-зіхоткая верхавіна велізарнага “айсберга”, які зазвычай не бачны публіцы. Не выключэнне — і Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, які дае магчымасць цягам тыдня не толькі далучыцца да лепшых узораў сусветнага мастацтва экрана, але і даведацца пра тое, з чым да пятнаццатага свята прыйшла айчынная кінагаліна. Пра гэта карэспандэнт “К” гутарыць з дырэктарам Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Максімам БУДАНАВЫМ.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Міхаіл ЛІЦВЯКОЎ, кінарэжысёр (Расія): “Перад вачыма — карціны беларускіх дакументалістаў”
Пагутарыць са старшынёй журы дакументальнага кіно на “Лістападзе” Міхаілам ЛІЦВЯКОВЫМ карэспандэнту “К” давялося ў той час, калі ён стаяў на сваім аўтамабілі... у пробцы на адной з пецярбургскіх вуліц. Вядомы кінарэжысёр-дакументаліст Санкт-Пецярбургскай студыі дакументальных фільмаў, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, член Праўлення Санкт-Пецярбургскага Саюза кінематаграфістаў выказаў сваё стаўленне да кінафестывалю “Лістапад” і да неігравога кіно ўвогуле.
Далей
Мастацтва ўслед за цішынёй
У мінскім кінатэатры «Цэнтральны» нядаўна сабралася шмат вядомых беларускіх мастакоў, музыкантаў, мастацтвазнаўцаў. Падстава для сустрэчы? Заключны этап Міжнароднага фестывалю кінаказак “Раскажы мне, аблачынка…”.
Далей
Дырэкторыя дырэкцыі
Валянціна СЦЯПАНАВА, дырэктар XV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”: “Ёсць вопыт, якім варта падзяліцца”
Калі XV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” урачыста адкрываецца сёння, дык арганізацыйная праца пачалася значна раней. Наша суразмоўніца — дырэктар фестывалю Валянціна СЦЯПАНАВА — падрабязна распавядае пра асаблівасці юбілейнага фэсту і тонкасці працы цягам паўтара дзесятка гадоў над міжнародным брэндам “Лістапад”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Элегантная празрыстасць
Які ж кінафестываль без “лістападу” ўзнагарод? Сёлета да залатога, сярэбранага ды бронзавага дадаецца яшчэ адзін кляновы лісток — шкляны. Лёс спецыяльнага прыза, заснаванага РУП “Белтэлекам”, вырашаць гледачы.
Далей
Кіламетры кінаметраў
Дацягнуцца да “зоркі”
Сёлета “Лістапад”, ужо другі раз, пашырыў геаграфію да межаў усёй рэспублікі, дазваляючы спрычыніцца да гэтага свята кіно не толькі жыхарам сталіцы, але і насельніцтву невялікіх гарадоў. “К” вырашыла намаляваць свайго кшталту “карту” фестывальных падзей у рэгіёнах.
Далей
"Праект "Беларусьфільм"
Эскіз аблічча “кінадома”
Літаральна год таму генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Замяталін абвясціў: для таго, каб паспяваць за часам і адпавядаць найноўшым патрабаванням, кінастудыя распачынае буйнамаштабную, можна сказаць, карэнную рэканструкцыю. У выніку яе, як мяркуецца, будзе выкананы шэраг прынцыпова важных задач: адбудзецца не толькі комплексная рэканструкцыя будынка “кінакузні” і вытворчых плошчаў, але і мадэрнізацыя самога працэсу працы, які стане адпаведным найноўшым міжнародным патрабаванням.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Дзе спаткаліся закаханыя “У чэрвені 41-га”?
Сустрэць сёння аўтэнтычны сялянскі будынак пачатку мінулага стагоддзя з саламяным ці чаротавым дахам — вялікая рэдкасць. Гэтая праблема дае знаць пра сябе і ў асяродку кінавытворцаў, што здымаюць фільмы на гістарычную тэматыку. Перад імі паўстае дылема: пабудаваць за вялікія грошы новую бутафорыю з элементамі традыцыйнай народнай архітэктуры альбо знайсці і скарыстацца аўтэнтыкай. Таму не дзіўна, што экспазіцыя ўстановы “Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту”, якая размешчана непадалёк ад Мінска, цікавіць прадстаўнікоў кінаіндустрыі з іх прафесійнага пункта гледжання.
Далей
Кінакалегіум
Юрый ЦВЯТКОЎ, старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў, рэжысёр: “Хутка будзе шэдэўр…”
Старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў, заслужаны дзеяч мастацтваў краіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Юрый ЦВЯТКОЎ адзначае павышаны попыт на сеансы сёлетняга “Лістапада”, што тлумачыцца своеасаблівай праграмай, дзе ўдала збалансаваны “выбуховыя” і “ціхія” карціны. А таксама знаны рэжысёр у гутарцы з карэспандэнтам “К” спрабуе вызначыць перадумовы для стварэння айчынных кінахітоў.
Далей
Святлана СУХАВЕЙ, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускай гільдыі акцёраў кіно: “Каб не прапасці паасобку…”
У рамках сёлетняга “Лістапада” госці фестывалю стануць удзельнікамі ўрачыстага святкавання 20-годдзя гільдый кінаакцёраў Расіі, Беларусі, Украіны. Распачнецца яно ў нас, пазней святочныя імпрэзы перамесцяцца ў Расію, а затым — на Украіну. І нашу размову з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь, старшынёй Беларускай гільдыі акцёраў кіно Святланай СУХАВЕЙ мы пачалі акурат з успамінаў пра тое, на якім жа “грунце” ў свой час нарадзілася і “ўзрасло” гэтае грамадскае аб’яднанне.
Далей
Судзейскі досвед кінажуры
Крытэрыі ацэнкі глядацкага журы збольшага зразумелыя: яно галасуе сэрцам. А чым кіруецца журы кінапрэсы? Гэтае пытанне — да загадчыка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ Людмілы САЯНКОВАЙ, якая гэтае журы сёлета ўзначальвае.
Далей
Наша кіно
Праз смех і слёзы — да духоўнага катарсісу
Беларускі рэжысёр Іван Паўлаў прадстаўляе ў сёлетнім конкурсе мастацкіх фільмаў “Лістапада” камедыю “На спіне ў чорнага ката”. Фільм, прэм’ера якога адбылася яшчэ ўлетку, паспеў за некалькі месяцаў атрымаць некалькі ўзнагарод прэстыжных фестываляў. З гэтага і пачалася гутарка карэспандэнта “К” з Іванам ПАЎЛАВЫМ.
Далей
Сяргей СЫЧОЎ, кінарэжысёр: “Людзі маюць патрэбу ў кінатэрапіі”
Стужка Сяргея СЫЧОВА “Пакуль мы жывыя” прыме ўдзел у конкурсе тэлефільмаў фестывалю “Лістапад”. Карціна гэтая ўжо была адзначана ўзнагародамі шэрагу міжнародных фестываляў, сярод якіх — Гран-пры кінафоруму “Брыганціна” ў Бярдзянску. А цяпер і беларускія гледачы змогуць пазнаёміцца з ёй. Размова з рэжысёрам адбылася на самым пачатку здымачнага перыяду дзвюхсерыйнага фільма, і тым больш цікава ўзгадаць яе сёння.
Далей
Бацькоўская парада дзецям “Зграі”
Дзмітрый Зайцаў у пазаконкурснай праграме “Лістапада” прадстаўляе сваю новую стужку “Зграя”, дзе ён з’яўляецца не толькі рэжысёрам, але і аўтарам сцэнарыя. Як зазначае творца, ён у чарговы раз звяртае нашу ўвагу на вечную праблему бацькоў і дзяцей. Гэта стужка “аб бацькоўскім даверы, аб юнаках, якія растуць у свеце спакус, бясконцай плыні інфармацыі і такога лёгкага на выгляд куша”.
Далей
Андрэй ГОЛУБЕЎ, кінарэжысёр: “Я ведаю, які фармат цяпер запатрабаваны...”
На леташнім “Лістападзе” адной з яркіх падзей стаў паказ у конкурснай праграме дэбютнай карціны беларускага рэжысёра Андрэя Голубева “Чаклун і Румба”. Сталічны глядач, які часам са скепсісам ставіцца да айчыннай кінавытворчасці, выставіў фільму аб любові, дабрыні, адданасці і сяброўстве высокія адзнакі.
Далей
Аляксандр ЯФРЭМАЎ, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь: “Не скажаць галоўнае...”
Рэжысёр Аляксандр ЯФРЭМАЎ, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра, прадстаўляе на “Лістападзе” дзве свае работы: нашумелую стужку “Рыфмуецца з каханнем” — яна прымае ўдзел у конкурсе тэлефільмаў — і новую карціну па сцэнарыі Глеба Шпрыгава “Снайпер”.
Далей
Дзесяты лісток
Момант адкрыцця для дзіцяці
Сёлета малодшы брат “Лістапада” Мінскі міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно “Лістападзік” адзначае сваё дзесяцігоддзе. І хоць увосень у свеце праходзіць яшчэ некалькі аўтарытэтных кінафестываляў, запрашэнні на беларускі форум з задавальненнем прымаюць замежныя творцы і перадаюць свае новыя работы. Мяркуецца, што на сёлетнім кінафоруме будуць прадстаўлены карціны з больш чым 20 краін свету.
Далей
Алег УЖЫНАЎ, рэжысёр-аніматар (Расія): “Крытэрыі журы: цікава і без празмернасцей”
Два гады таму анімацыйным фільмам на Мінскім міжнародным фестывалі дзіцячага і юначага кіно “Лістападзік” стала цесна ў агульнай з мастацкімі стужкамі конкурснай праграме, і іх вылучылі ў асобную намінацыю. Сёлета ў Доме кіно гледачам будзе прадстаўлена каля 70 разнамоўных мультыплікацыйных карцін.
Далей
Маргарыта КАСЫМАВА, кінарэжысёр (Беларусь): “Што замест камп’ютэрнай гульні?”
Беларускі кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкістана Маргарыта КАСЫМАВА — часты госць на восеньскім кінафоруме. Яна — адна з тых рэдкіх творцаў, работы якіх на роўных выступаюць як у конкурснай праграме “Лістапада”, так і ў кінаспаборніцтвах дзіцячых стужак “Лістападзіка”. Дарэчы, карціна Маргарыты Наімаўны “Маленькі баец” стала лаўрэатам І Мінскага міжнароднага фестывалю дзіцячага і юначага кіно.
Далей
Праекцыя кінакрытыкі
Ніна ФРАЛЬЦОВА, кінакрытык (Беларусь): “Рэжысёры не жывуць у вакууме”
Сёлета ўпершыню ў гісторыі “Лістапада” асобная конкурсная праграма аб’я днае тэлевізійныя фільмы. Адным з членаў журы тэлепраграмы з’яўляецца доктар філалагічных навук, старшыня Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці, кінакрытык Ніна ФРАЛЬЦОВА, з якой мы сустрэліся напярэдадні фестывалю. Але гутарка натуральным чынам скіравалася ў больш шырокае рэчышча — стратэгіі і тактыкі развіцця нацыянальнага кінапрадукту.
Далей
Унікальнасць з беларускім каларытам
Падмаскоўны пасёлак Белыя Сталбы знакаміты на цэлы свет. Тут, за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад расійскай сталіцы, размясціўся Дзяржфільмафонд — спецыяльная ўстанова, дзе знаходзяцца мастацкія кінастужкі. Мясцовае фільмасховішча — адно з самых буйных у свеце: яно налічвае больш за 60 тысяч адзінак захоўвання.
Далей
Кінавернісаж
Уладзімір ДЗЯМЕНЦЬЕЎ: “Мастак кіно геніяльны тым, што незаўважны”
У рамках XV Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад” у музеі гісторыі беларускага кіно экспануецца персанальная выстаўка старэйшага кінамастака Уладзіміра Дзяменцьева пад назвай “Я, Уладзімір Дзяменцьеў”. Але гэткая значная падзея звязана яшчэ і з тым, што знакамітаму фільму “Іван Макаравіч” (рэжысёр — Ігар Дабралюбаў), над якім давялося працаваць Дзяменцьеву, спаўняецца роўна 40 гадоў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |