Свежы нумар
Мастыхін
“Такой Беларусі ва ўсім Сусвеце не знайсці...”
Ён быў выдатным пейзажыстам лірычнага настрою, “Ясеніным у жывапісе” — па ўражанні, эмацыйнай глыбіні, далікатных адценнях пачуццяў, па музыцы колеру; пранікнёным песняром беларускіх азёраў і палёў, лясоў і рэк, досвіткаў і захадаў сонца, трапятлівай вясны і маўклівай зімы, барвянай восені і спякотнага лета.
Далей
Адчуваць Радзіму...
У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі 21 сакавіка адкрылася выстаўка, значэнне якой выходзіць за межы рэгіянальнай падзеі. Яна прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння таленавітага беларускага жывапісца Віктара Казачэнкі, які пайшоў з жыцця 10 гадоў таму.
Далей
Бела-шэра-залатое
Так нязвыкла называецца выстаўка твораў кніжнай ілюстрацыі вядомага беларускага графіка Паўла Татарнікава, якая адкрылася 27 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Гэта першы паказ творчасці мастака ў знакамітых залах.
Далей
"К" інфармуе
Дню яднання прысвячаецца
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, які быў адзначаны 2 красавіка.
Далей
Аб’екты культуры — у першую чаргу
Выязная прэс-канферэнцыя “Пра асноўныя мерапрыемствы Міністэрства культуры РБ у сакавіку — красавіку 2008 года” адбылася 1 красавіка ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. З журналістамі сустрэлася кіраўніцтва Міністэрства на чале з міністрам культуры Уладзімірам Матвейчуком.
Далей
Каб класіка гучала на сяле
28 сакавіка адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Падведзены вынікі леташняга рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы ўстаноў культуры і мастацтва па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва. Як вядома, у ім бралі ўдзел тэатральныя і канцэртныя арганізацыі, установы адукацыі ў сферы культуры і мастацтва, установы клубнага тыпу.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Старажытнае сучаснае “Евангелле”
29 сакавіка Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў Нацыянальную бібліятэку.
Далей
Купала і Колас: магілёўская Адысея
Да 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.Леніна падрыхтаваў бібліяграфічны паказальнік “Янка Купала, Якуб Колас і Магілёўшчына”.
Далей
“Фотапластычная” палітра
“Земную жизнь пройдя до половины…” — гэтыя першыя радкі “Боскай камедыі” Дантэ хачу аднесці да Юрыя Іванова, бліскучага Маэстра мастацкай фатаграфіі, нашага “культураўскага” фотакарэспандэнта, выстаўка якога 3 красавіка адкрылася ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
З чатырох застануцца двое
31 сакавіка ў Маладзёжным тэатры эстрады адбылося праслухоўванне кандыдатаў на ўдзел у конкурсах XVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Але канчатковае рашэнне журы стане вядома толькі пасля фінальнага гала-канцэрта адборачнага тура, які пройдзе ў канцы красавіка — пачатку мая.
Далей
Ад Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 “Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь”, з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца інфармацыя аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2008 года.
Далей
Соцыум
Акцэнты сацыяльнай рэкламы
Калі яшчэ напрыканцы 2006-га года давялося пісаць пра новы законапраект “Аб рэкламе”, які мусіў упарадкаваць камерцыйную рэкламу ў электронных СМІ і ўзняць статус сацыяльнай, мы чакалі, што “сацыялка” зможа ў рэшце рэшт паказаць, на што здатная. Так, аб’ём яе за гэты час павялічыўся, ды, за рэдкім выключэннем, яна так і не стала ўзорам цытавання масамі яе слоганаў.
Але ж яна можа быць лепшай! Не такой, каб у злосці пераключацца на другі тэлеканал ці іранічна пасміхацца, як з недарэчных экзерсісаў. За добрую сацыяльную рэкламу людзі гатовы плаціць грошы, каб толькі ўбачыць яе на вялікім экране падчас фестываляў рэкламы. Чаму ж ёй не можа пахваліцца Беларусь? Гэта мы паспрабавалі высветліць у гаворцы са спецыялістамі, якія непасрэдна ці ўскосна працуюць над стварэннем у нашай краіне сацыяльнай рэкламы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Бацькі і дзеці: у пошуках кантактаў
Вось ужо трэці раз у Магілёве прайшоў Міжнародны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”, які на сённяшні дзень, без перабольшання, стаўся адной з самых цікавых і чаканых тэатральных падзей нашай краіны, нават крыху зацьміўшы сабой традыцыйнае, прымеркаванае да Міжнароднага дня тэатра, уручэнне “Крыштальных Паўлінак”. У чым сакрэт такога поспеху яшчэ зусім маладога фестывалю? Найперш, канешне ж, — у акрэсленасці арыенціраў: дакладна вызначаны “маладзёжны” фармат, з аднаго боку, адразу ж фіксуе і фокусную групу, а з другога, дае прастору для асэнсавання працы маладых пад самымі рознымі ракурсамі. А яшчэ ў тым, што арганізатары форуму — упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскі абласны драматычны тэатр — не спадзяюцца на “добрых дзядзечак зверху”, а бяруцца за справу самі, падыходзячы да фарміравання фестывальнай афішы сур’ёзна, удумліва. Як вынік — толькі адзін з трынаццаці спектакляў, прадстаўленых на форуме, выклікаў пытанні адносна мэтазгоднасці яго прысутнасці ў конкурснай праграме. А гэта — прынцыпова важны паказчык наяўнасці ў гаспадароў “М.@rt.кантакту”, акрамя арганізатарскіх здольнасцей, высокіх прафесійных патрабаванняў і мастацкага густу.
Далей
На людным месцы
“Юнацтва”: тэмпераментна, імпэтна, агніста!
30 сакавіка ў зале Палаца мастацтваў Бабруйска, здавалася, увесь горад сабраўся адсвяткаваць на самай вялікай гарадской канцэртнай пляцоўцы 25-годдзе Заслужанага аматарскага танцавальнага калектыву “Юнацтва” і павіншаваць з гэтай нагоды яго стваральнікаў — Сяргея і Клаўдзію Лукашэвічаў.
На ўрачыстай цырымоніі гучалі словы падзякі людзям, якія стаялі ля вытокаў мастацкага калектыву. Распачалося ўсё з прагляду дакументальнага фільма, які быў зняты на пачатку станаўлення ансамбля ў 1980-я гады.
Далей
Паясамі тчэцца вечнасць
На памяць адразу прыходзяць радкі з выдатнага верша “Слуцкія ткачыхі” Максіма Багдановіча, калі гаворка заходзіць пра легендарныя слуцкія паясы.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Працаўнікам Століншчыны
На Століншчыне пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прайшоў Рэспубліканскі фестываль-акцыя “Майстры мастацтваў — працаўнікам вёскі”. 22 сакавіка прыезджыя артысты выступілі ў Фядорах і Ніжнім Церабяжове. Вечарам у Столінскім гарадскім доме культуры адбыўся гала-канцэрт.
Далей
Гістарыёграф
Навошта Пугачоў у Ветку прыязджаў? Гіпотэза кінадакументалістаў Гомельшчыны
Пераключаючы каналы, выпадкова натрапіла на сюжэт, які адразу прыцягнуў увагу: камера высвеціла карціну, вядомую як “двайны партрэт”: паверсе выявы Кацярыны ІІ намаляваны кіраўнік паўстання ХVІІІ стагоддзя ў Расіі Емяльян Пугачоў. Сцвярджалася, што партрэт гэты створаны мастаком-стараверам у Ветцы, дзе знаходзілася на той час славутая іканапісная школа, а сама карціна — падарунак старавераў свайму абранніку, так бы мовіць, ідэалагічнае забеспячэнне яго права на трон.
Далей
Гадоў мiнулых музыка гучала…
Што можна адчуць пры чароўных гуках патэфона — не ў сне, а наяве? У старым музейным будынку мелодыя забытага раманса гучыць неяк асаблiва, кранаючы далікатныя струны душы. І здаецца, нібы да эпохi лiчбавай тэхнiкi яшчэ вельмi далёка, а патэфон пакуль не перажыў жахаў вайны…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Крок у прафесію
“Алімпійская зборная” па-музычнаму
Сёння ў выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — размеркаванне. У Прэзідэнцкі аркестр Беларусі накіраваны пяцёра музыкантаў на чале з... цяперашнім дырыжорам Віктарам Бабарыкіным — ён таксама заканчвае сёлета БДАМ, праўда, ужо ў другі раз. Скончыўшы ў 2002 годзе аркестравы факультэт, а праз год — магістратуру і атрымаўшы кваліфікацыі выканаўцы, выкладчыка, дырыжора, зараз ён завяршае навучанне па спецыяльнасці оперна-сімфанічнага дырыжыравання.
Далей
V.I.P.-кафедра
Майстар-клас ад Зураба Цэрэтэлі
У сакавіку група з дзесяці лепшых студэнтаў, што спасцігаюць жывапіс у беларускіх навучальных установах, патрапіла ў майстэрню да адной з самых неадназначных, прыцягальных і легендарных асоб сучаснага расійскага мастацтва — скульптара і жывапісца, прэзідэнта Расійскай акадэміі мастацтваў і ўладальніка многіх рэгалій і ўзнагарод Зураба Цэрэтэлі. Аказаліся там пачаткоўцы, вядома, не выпадкова, а дзякуючы арганізаванаму майстар-класу, які стаў тэмай нашай гутаркі з кіраўніком студэнцкай групы, загадчыкам кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, скульптарам Уладзімірам СЛАБОДЧЫКАВЫМ.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Погляд з XXI стагоддзя
“Алгарытмы”: вяртанне ў будучыню
1968 год быў багаты на падзеі ў рок-музыцы. “Бітлы” выпусцілі свой “белы альбом”, эффектны дэбют гуртоў “Led Zeppelin” і “Deep Purple” знаменаваў нараджэнне хард-рока, на паліцах музычных крамаў з’явіліся кружэлкі Джэніс Джоплін. А ў Мінску прайшоў першы на тэрыторыі Савецкага Саюза рок-фестываль. Тады назва гэтага музычнага напрамку яшчэ не ўстаялася, таму фэст меў прыстаўку “біт-”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |